Відэа галоў Грызмана, якімі ён вывеў Францыю ў чвэрцьфінал Еўра-2016
На чэмпіянаце Еўропы па футболе сёння адбыўся матч паміж зборнымі Францыі і Ірландыі. І хаця лік у сустрэчы адкрылі ірландцы на другой хвіліне (Роберт Брэйдзі з пенальці), перамогу святкавалі ўсё ж гаспадары чэмпіянату.
Перамогу французам прынёс Антуан Грызман, які забіў два галы пад самы фінал гульні. Прычым адбылося гэта літаральна на працягу трох хвілін — з 58-й па 61-ю.
Такім чынам гульня скончылася з лікам 2:1 на карысць зборнай Францыі. Перамога вывела французаў у 1/4 фіналу.
У чвэрцьфінале французы згуляюць з пераможцам пары Англія — Ісландыя.