Відэа, як атлет перадумаў скокаць у апошні момант, набрала 3,5 мільёна праглядаў

Відэа, як атлет перадумаў скокаць у апошні момант, набрала 3,5 мільёна праглядаў

Ролік, як украінскі скакун у вышыню Багдан Бандарэнка перадумаў скокаць у апошні момант, набрала больш за 3,5 мільёна праглядаў.

Выглядае гэта і праўда смешна. Але, як высветлілася, спартовец меў праблемы са здароўем і таму прапускаў некаторыя спробы.

"Я пачуваўся кепска, адчуваў слабасць, у мяне была тэмпература", — патлумачыў Багдан Бандарэнка.

Але гэта не перашкодзіла лёгкаатлету атрымаць бронзавы медаль з вынікам 2,33 метра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі