Відэа: Мядзведзеў прадставіў Мутко славутай фразай па-англійску

Відэа: Мядзведзеў прадставіў Мутко славутай фразай па-англійску

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў на пасяджэнні ўраду прадставіў новага віцэ-прэм'ера Віталя Мутко (былога міністра спорту, цяпер ён будзе адказваць за пытанні спорту, турызму і маладзёжнай палітыкі) і міністра спорту Паўла Калабкова. Пры гэтым Мядзведзеў працытаваў урывак з прамовы Мутко на англійскай мове.

"Ну што. Як некаторыя мае калегі кажуць, лет мі спік фром май харт ін рашн. Перш чым мы пачнем пасяджэнне ўраду, натуральна, павінен яшчэ раз прадставіць вам нашых калегаў", — сказаў расійскі прэм'ер. РІА "Новости" нагадвае, што Віталь Мутко выступаў са згаданай знакамітай прамовай на пасяджэнні выканкама ФІФА ў Цюрыху ў 2010 годзе. Яна прыцягнула ўвагу з-за ярка выяўленага рускага акцэнту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі