Відэа з суда ў Вільні: выкладчык супраць ЕГУ
28 жніўня ў Віленскім акруговым судзе прайшло папярэдняе слуханне па іску прафесара Паўла Церашковіча.
Старшыня Сената Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта аспрэчвае сваё звальненне з ВНУ, якое адбылося ў лютым сёлета. Церашковіч, на прапанову суддзі, ініцыяваў працэдуру вырашэння пытання мірным шляхам у дасудовым парадку. Сваё рашэнне ён не лічыць саступкай.
Павел Церашковіч: "Апошнія тры гады ва ўніверсітэце я выкарыстаў усе магчымасці, каб вырашыць пытанні мірным шляхам, і лічу, што проста абавязаны выкарыстаць і гэты шанец".
Галоўная ўмова Паўла Церашковіча — аднаўленне на працоўным месцы. Наступнае паседжанне суда прызначанае на 25 верасня.
Відэа падрыхтавана ў межах праекта "Падтрымка грамадзянскіх ініцыятываў Беларусі праз відэа" Мінскай міжнароднай медыяшколы.
Фота — Fotolia