Вінаградаў: Думаў, дадуць суткі, а далі штраф
17 сакавіка грамадскі актывіст Павел Вінаградаў атрымаў 50 базавых велічынь штрафу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту. Яна прайшла яшчэ 17 лютага, судзілі Вінаградава толькі цяпер. Актывіст кажа, што быў перакананы ― атрымае суткі і не трапіць на наступную акцыю пратэсту, якая пройдзе ў Мінску 25 сакавіка. Але выйшла іначай.
"Яшчэ ўчора, пасля ўсіх гэтых судоў, якія былі пасля акцыі 15 чысла, было устойлівае адчуванне, што атрымаю суткі. Але вось Лукашэнка сустрэўся з чыноўнікамі МВФ. І наколькі я думаю, гэта паўплывала. Наколькі ведаю, сёння нікому суткі не далі", ― сказаў Вінаградаў.