Віталь Гуркоў перамог у першым баі чэмпіяната свету па муай-тай

Віталь Гуркоў перамог у першым баі чэмпіяната свету па муай-тай

Вядомы беларускі тайбаксёр стартаваў на чэмпіянаце планеты даволі паспяхова. Ад самага пачатку боя ён не даў раскрыцца свайму швейцарскаму апаненту. У другім раўндзе пасля некалькіх удараў каленямі ад Гуркова рэферы спыніў паядынак, зафіксаваўшы перамогу беларуса.

Наступны бой наш баец правядзе ў аўторак, 24 траўня, супраць даволі моцнага ўкраінца Станіслава Пержаноўскага.

Трэба сказаць, што вагавая катэгорыя 75 кг, у якой выступае Віталь, даволі моцная. З 16 байцоў, якія туды заявіліся, апроч украінца ёсць і іншыя спартсмены, якія могуць скласці Гуркову канкурэнцыю. Напрыклад, гэта таец Экапан Сомбаансаб, які ў першым жа баі перамог вядомага расіяніна Канстанціна Хузіна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі