Віталь Гуркоў правядзе бой у Лас-Вегасе на Восьмага сакавіка
Падчас прэс-канферэнцыі ў Мінспорту вядомы тайбаксёр распавёў пра свае планы і абверг чуткі пра заканчэнне кар’еры.
“Я не збіраюся завяршаць кар’еру. Я спадзяюся, што ўсё яшчэ будзе і гэта толькі пачатак, — адказаў Віталь Гуркоў Еўрарадыё на прэс-канферэнцыі ў Мінспорту. — Наперадзе, дарэчы, чэмпіянат свету па аматарах (байцы выходзяць у рынг у спецыяльнай абарончай амуніцыі. ― Еўрарадыё.) у Малайзіі. Таксама вельмі важны старт для мяне“.
Еўрарадыё: "Якія будуць наперадзе прафесійныя баі (спартсмены выступаюць без абарончай амуніцыі: без шлемаў, налакотнікаў і абаронаў галёнак. — Еўрарадыё.)?"
Віталь Гуркоў: “Восьмага сакавіка ў Лас-Вегасе я выйду ў рынг супраць галандскага спартсмена”.
Нагадаем, што 26 студзеня тайбаксёр упершыню ў кар’еры заваяваў тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў па прэстыжнай версіі WBC. Такі самы пояс толькі ў боксе мелі, напрыклад, Віталь Клічко, Мухамед Алі і Майк Тайсан.