Віталь Гуркоў заваяваў тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў па муай-тай

Чэмпіёнскі двубой прайшоў у Мілане ў ноч з суботы на нядзелю 26-га студзеня.Таец Кем Сітсонгпінонг абараняў пояс у версіі WBC і лічыўся фаварытам.  Двубой праводзіўся па самых жорсткіх прафесійных правілах.

Супернік Віталя Гуркова. Фота Yokkao

 

Віталь Гуркоў здолеў не прапусціць цяжкіх удараў у пачатку, не атрымаць рассячэнняў локцямі і стрымаць напор Кема. У позніх раўндах ролю згуляла выдатная фізічная падрыхтоўка беларуса.

Нагадаем, што Віталь Гуркоў з’яўляецца Заслужаным майстрам спорта і зоркай сусветнага муай-тай,   шматразовым чэмпіёнам свету сярод аматараў (двубоі праводзяцца ў шлемах па алімпійскай схеме). Баёў за тытул чэмпіёна свету Віталю раней не рабілі.

Тытул WBC Muay Thai з’яўляецца адным з самых прэстыжных у тайскім боксе.  

Баец трэніруецца ў мінскім клубе Patriot Gym у Дзмітрыя Пясецкага. А тэхніку бокса яму ставіць прагрэсіўны беларускі спецыяліст Канстанцін Маханькоў.  

 

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі