Вольгу Карач унеслі ў спіс "асоб, што маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці

Вольга Карач / Еўрарадыё
Вольга Карач / Еўрарадыё

Кіраўніцу Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў "Наш Дом" Вольгу Карач унеслі ў спіс "арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

У інфармацыі, размешчанай на сайце КДБ Беларусі, паведамляецца, што Карач з'яўляецца абвінавачванай па цэлым шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Яе абвінавачваюць, у прыватнасці, у саўдзеле і падрыхтоўцы злачынства. Таксама ёй прад'яўленыя абвінавачванні па артыкулах 289 "Тэрарызм "і 359 "Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча".

Апошні год Вольга Карач актыўна прысутнічала ў інфармацыйнай стужцы. Удзельнічала ў розных акцыях. Адначасова ў яе адрас гучалі абвінавачванні ў датычнасці да двухсэнсоўных сітуацый. У прыватнасці, былы супрацоўнік спецпадраздзялення "Алмаз" Ігар Макар заявіў, што адвакат Юрый Зянковіч ляцеў з ЗША ў Маскву пад гарантыі бяспекі Вольгі Карач. У Маскве Зянковіча разам з палітолягам Аляксандрам Фядутам затрымалі. Яны, а таксама лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сталі фігурантамі крымінальнай справы аб дзяржаўным перавароце.

Сваю пазіцыю гэтай вясной Вольга Карач тлумачыла ў эфіры Еўрарадыё.

Акрамя Карач, у спіс "арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" ўключаныя таксама некалькі ўдзельнікаў чата "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі" (прызнаны экстрэмісцкім) і фігурантаў справы аб нападзе на супрацоўніка СТБ Рыгора Азаронка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі