ВсеCrazy “Телипыч”

120622 Agljadacha_1.mp3

Гурт “ВсеCrazy”, які гадоў 6-7 таму без пытанняў збіраў на канцэртах палову андэграўнднай тусоўкі Мінска, нарэшце разрадзіўся дэбютным альбомам. Назвалі дыск “Телипыч”, мянушкай сябра, які праплаціў яго запіс. І ўжо гэты факт кажа пра непамернае даўбакства музыкаў гурта. Яно, безумоўна, адлюстроўваецца і ў музыцы “ВсеCrazy”. Відаць, хлопцам усё ж падзадзяўбло сядзець у цені, таму і было вырашана запісаць такую своеасаблівую складанку з лепшага за 10 год існавання. І, адпаведна, для знаёмства з новай публікай першая ж песня – кароткае  апавяданне пра кожнага з музыкаў калектыву.

Па гэтым апісанні робіцца зразумелым, што музычныя густы  ўдзельнікаў вельмі розныя, таму і стылістычна “ВсеCrazy” вельмі складана аднесці да нейкага пэўнага напрамку. Але пры гэтым абсалютна дакладна бачны почырк гурта, то бок, нават рэгі ў іх выкананні будзе гучаць па “ўсёсразаўску”. Праўда, рэгі на дэбютніку няма, затое, намяшаныя і блюз, і панк, і фанк, дзесьці хард-рокавыя, дзесьці металічныя ноткі, дзесьці спробы кельтскай баладнасці… Карацей, не засумуеш.

Лірыку гурта нельга аднесці да выбітных літаратурных твораў. Гэта сапраўдныя песенныя рокавыя тэксты з багатым ужываннем мацюкоў, усхваленнем свабоднага, нават, дзесьці анархічнага жыцця. Але, дзякуючы сваёй стылістычнай рознабаковасці, падача гэтых тэмаў вельмі моцна змяняецца цягам альбома. Калі гаворка ідзе пра рэчку Свіслач (месца юнацкага “паломніцтва”) то гэта панк, калі пра дарогу, бэйбу ды гітару – безумоўна, блюз  і гэтак далей.

Яшчэ адной адметнасю гурта можна назваць частае цытаванне вядомых трэкаў. Прычым, музыкі не іранізуюць з таго, што меладычна некаторыя песні вельмі падобныя на ўжо кімсьці напісаныя хіты. Гэта фішачка, навеяная тэкстам, настроем ці чым-небудзь яшчэ. На альбоме з дзесяці песень такія алюзіі выкарыстоўваюцца тройчы: уедлівы джынгл радыё “Мелодии Века” (“Всё Crazy”), меладычны кавалак песні гурта “Кирпичи” (“Всё Crazy”) ды “дэпешаўскі” Personal Jesus (“Санблюз”).

Увогуле, арнжыроўкі “Всё Crazy” даволі простыя, без заліхвацкіх гітарных запілаў, троххвілінных збівак на барабанах і мастацкага свісту. Затое ўсе інструменты на месцы, нічога не перагружае, а мелодыі песень адразу ж запамінаюцца.

Ну і крыху дзёгцю! Як бы музыкі ні лічылі, што гэты запіс атрымаўся даволі канцэртным, то бок ён вельмі перадае энергетыку “Всё Crazy” падчас жывых выступаў, але гэта няпраўда. Запіс сапраўды якасны, пытанняў амаль не выклікае ні звядзенне, ні майстарынг, але энергетыкі, якую ловіш стоячы пад сцэнай, няма. Асабліва гэта адчуваецца на бонусным трэку “Сестры прибоя”. Але музыкі цяпер займаюцца перазвядзеннем матэрыялу, каб адаптаваць яго пад інтэрнэт-рэліз, які з’явіцца ўжо ў бліжэйшы час. А менавіта дыск “Телипыч” яны называюць pre-выданнем, для сваіх, так бы мовіць. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца.

Всё Crazy - Телипыч (2012)

01. Всё_Crazy (А.Сіроцін, Я.Раханскі)
02. Свислоч (А.Фішкін, А.Сіроцін)
03. Про Туза (А.Сіроцін, Я.Раханскі)
04. Одинока Она (А.Фішкін, А.Сіроцін)
05. Поезд 326Б (А.Сіроцін, Я.Раханскі)
06. Ятотоком (А.Шыраеў (Крыс))
07. Санблюз (А.Сіроцін, Я.Раханскі)
08. Блюзкриг (А.Сіроцін, Я.Раханскі)
09. Тркбка У (А.Сіроцін, Я.Раханскі)

Бонус:
10. Сёстры прибоя (З.Ганчароў, Я.Раханскі)

Склад гурта:
Антон Сіроцін (Сір) - вакал, гармошка, бэк
Яўген Раханскі (Рагаты) - гітары, бас
Аляксандр Глякаў (Пятровіч) - бас, бэк
Мікалай Каваліхін (Кандрат) - бубны

На запісе таксама:
Д.Цюраеў (Эдуардыч) - гармошка, бэк
Паша ДЖ - скрэтч

Гукарэжысура:
А.Сіроцін, Л.Кевліч, Д.Каршакевіч
Дызайн вокладкі:
Т.Грудзько (Тань-Ша)
Мецэнат:

Сяргей Цяліпка (Цяліпыч)

Дзякуй:
С.Цяліпка, Т.Грудзько, А.Ляшкевічу, М.Сіроцінай, З.Ганчарову, А.Шыраеву, Міхасю, А.Фішкіну

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі