Вучэнні ў Брэсце: у дзяўчыны, якая ехала з Польшчы, падазравалі каранавірус

Вучэнні ў Брэсце: у дзяўчыны, якая ехала з Польшчы, падазравалі каранавірус

У Брэсце на базе абласной інфекцыйнай бальніцы прайшлі вучэнні па барацьбе з распаўсюдам кітайскага каранавіруса (ад яго ў КНР памерлі ўжо больш за паўтысячы чалавек). Як паведамляе sb.by, паводле легенды, у пункце пропуску "Варшаўскі мост" памежнікі звярнулі ўвагу на дзяўчыну, якая ехала з Польшчы. У яе была высокая тэмпература, кашаль. Высветлілася, што дзяўчына прыляцела ў Варшаву з Кітая.  

На мяжу тэрмінова адправілі хуткую дапамогу, брыгада якой была ў спецыяльных касцюмах. Дзяўчыну змясцілі ў біябокс і завезлі ў інфекцыйную бальніцу, дзе ўжо падрыхтаваліся: хворую адправілі ў бокс для асабліва небяспечных інфекцый для агляду і апытання. Вынік аналізу стане вядомы на працягу сутак, на ўвесь гэты час дзяўчыну пакінуць у боксе.

Паколькі Брэст — памежны горад, да вучэнняў падключыліся мытнікі і памежнікі. Вядома, што ў Брэсцкай вобласці па падазрэнні на каранавірус было шпіталізавана 23 чалавекі, у 13 выпадках дыягназ не пацвердзіўся, у астатніх вынікі аналізаў яшчэ невядомы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі