Вучняў мінскай гімназіі не выпускаюць са школы на перапынках

Вучняў мінскай гімназіі не выпускаюць са школы на перапынках

Вучняў 74-й гімназіі Мінска, дзе 23 траўня парэзалі настаўніцу рускай мовы, не выпускаюць са школы нават на перапынках. На ўваходзе выставілі ахову з настаўнікаў, дзверы зачыненыя на замок, паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі.

Было чуваць, што ў школе пачаўся перапынак, але на вуліцу ніхто не выйшаў. Няма нікога і на школьным стадыёне. 

На ўваходзе стаіць намеснік дырэктара школы Дзмітрый Міхайлоўскі. Не прапускаюць у будынак нават бацькоў. Адна жанчына прынесла дзіцяці ключы ад кватэры, але і яе адмовіліся прапусціць. Але пасля пагадзіліся перадаць вучню ключы.

Вучням, якія прыходзяць у школу, адчыняюць дзверы і іх прапускаюць у будынак. Выпускаюць толькі тых, хто сыходзіць дадому. З некалькімі такімі вучнямі ўдалося пагаварыць. Яны паведамілі, што ім забаранілі нешта распавядаць, але яны самі дакладна нічога не ведаюць. Рэч у тым, што 23 траўня, калі адбылося здарэнне, усіх вучняў не выпускалі з класаў каля гадзіны. Таму пра тое, што адбылося ў школе, яны даведаліся з інтэрнэта.

Жыхары суседняга дома распавялі Еўрарадыё, што раніцай у панядзелак да школы прыехала шмат міліцыі, а настаўніца нібыта ляжала каля ўваходу.

Журналісту Еўрарадыё ўдалося пагаварыць з настаўнікамі, якія стаяць у ахове. Яны сказалі, што СМІ напісалі ўсё няправільна. Але расказаць, як усё было на самой справе, адмовіліся. Намеснік дырэктара школы сказаў, што іх не хвалююць чуткі і нешта паведамляць будзе толькі Следчы камітэт.

Сёння ў школе пачынаюцца выпускныя вечары ў чацвёртых класаў, якія пройдуць, відаць, пад узмоцненым наглядам.

Напад на настаўніцу рускай мовы мінскай гімназіі № 74 адбыўся каля 8.30 раніцы 23 траўня. Яе зачыніў у класе вучань і некалькі разоў ударыў вострым прадметам, у тым ліку і ў шыю. Настаўніца знаходзіцца ў бальніцы, прагнозаў медыкі не даюць.

Вучняў мінскай гімназіі не выпускаюць са школы на перапынках

Што здарылася ў гімназіі №74 Мінска? (падрабязнасці)

Ударыўшы ў шыю настаўніцу мінскай гімназіі, дзевяцікласнік уцёк. Настаўніца страціла шмат крыві, але была ў прытомнасці…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі