Вулкан на Камчатцы выкінуў слуп попелу вышынёй 6 км
Гэта ўжо другі выкід з Ключэўскай сопкі за суткі. У сераду яна выкінула слуп попелу на вышыню 5 км над узроўнем мора.
Паводле інфармацыі МНС, воблака попелу распаўсюдзілася на ўсход ад вулкана ў бок Камчацкай затокі. На яго шляху населеныя пункты адсутнічаюць, паведамляе ВВС.
Нагадаем, Ключэўская сопка мае вышыню 4800 метраў і з'яўляецца адным з найбольш актыўных вулканаў ў Еўразіі. Самае моцнае вывяржэнне Ключэўскага вулкана за апошні час адбылося ў 1994 годзе.
Фота — ekologiya-ek.blog.ru; відэа — архіўнае.