Вярхоўная Рада прыняла закон аб люстрацыі
Для гэтага народным дэпутатам Украіны спатрэбілася ўсяго адно чытанне.
За праект закона аб "ачышчэнні улады" (люстрацыі) прагаласавалі 252 з 450 дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны, што азначае прыняцце дакумента ў першым чытанні, паведамляе ВВС.
"Мэтай гэтага закона з'яўляецца аднаўленне даверу да ўлады і стварэнне ўмоў для пабудовы новай сістэмы органаў улады ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі", - гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да дакумента.
Адзін з аўтараў праекта, пазафракцыйны дэпутат Юрый Дзеравянка заклікаў дэпутацкія групы і фракцыі далучыцца да дапрацоўкі законапраекта да другога чытання. У ім уводзіцца абавязковая працэдура праверкі бэкграунда прэтэндэнта на кіруючу пасаду. З раніцы чацвярга 14 жніўня сотні мітынгоўцаў у цэнтры Кіева патрабавалі ад парламентарыяў хутчэйшага прыняцця закона. Ля цэнтральнага ўваходу ў Вярхоўную Раду нават стаяла імправізаваная гільяціна з трызубцам, якая сімвалізуе люстрацыю.