Вярхоўная Рада Украіны амніставала еўрамайданцаў
За адпаведны закон прагаласавалі 339 з 404 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у сесійнай зале.
Як перадае УНІАН, парламент Украіны прыняў закон пра ўхіленне негатыўных наступстваў і недапушчэнне пераследу і пакарання асобаў з нагоды падзей, якія адбываліся падчас мірных збораў.
Законапраект прадставіў дэпутат Павел Пятрэнка.
Нагадаем, уначы 30 лістапада спецпадраздзяленне "Беркут" жорстка разагнаў Еўрамайдан у Кіеве. 35 удзельнікаў акцыі былі затрыманыя, 35 збітых удзельнікаў акцыі звярнуліся да лекараў па дапамогу. Гэта выклікала абурэнне грамадзян і сабрала масавыя акцыі пратэсту ў Кіеве і іншых гарадах дзяржавы.
Фота odessa-daily.com.ua