Вярхоўны суд ліквідаваў "Гендарныя перспектывы"
Вярхоўны суд ліквідаваў міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Гендарныя пераспектывы". Пра гэта ўдзельнікі арганізацыі паведамілі ў сацсетках.
"Гэта несправядлівае рашэнне не можа закрэсліць 11 гадоў цяжкай, не заўсёды ўдзячнай, але вельмі займальнай працы выдатнай каманды прафесійных спецыялістак. Нам не зразумець, як пасля столькіх гадоў шчыльнага супрацоўніцтва з дзяржавай, бясконцага ўдзелу ў разнастайных саветах, працоўных групах, каардынацыйных механізмах, нарадах і інш. гэтая ж дзяржава раптоўна палічыла нашу працу неэфектыўнай і нават злачыннай, забараніўшы яе працягваць", — кажуць удзельніцы арганізацыі.
Зачыстка недзяржаўных арганізацый у Беларусі адбываецца цягам апошніх некалькі месяцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.