Вярхоўны суд пакінуў без зменаў смяротныя прысуды Жыльнікаву і Сухарку

Вярхоўны суд пакінуў без зменаў смяротныя прысуды Жыльнікаву і Сухарку

29 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жыльнікава, асуджанага за забойства трох чалавек.

Рашэнне па справе было абвешчанае 30 траўня ў 12.00, піша праваабарончы сайт "Вясна". Суд пастанавіў пакінуць прысуд без зменаў, а скаргу —без задавальнення. Такім чынам, Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарку застаецца вынесенае раней пакаранне — растрэл. 

Вячаслаў Сухарка свой прысуд абскарджваць не збіраўся, але яго адвакатка ўсё роўна мусіла звярнуцца ў апеляцыйную інстанцыю.

Сухарку і Жыльнікава асудзілі за жорсткае забойства, учыненае ў снежні 2015 года ў Мінску. Тады ў сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая сяброўка юнака, выхавацелька дзіцячага садка Аліна Шульганава хацела парвучыць саперніцу, да якой сышоў яе кавалер. Выканаўцы, якімі былі Сухарка і Жыльнікаў "перастараліся" і забілі хлопца і дзяўчыну. А пасля затрымання стала вядома, што мужчыны таксама маюць дачыненне да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваёй хаце аднаму з іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі