Вярхоўная Рада прызначыла новага кіраўніка СБУ

Генерал Васіль Малюк / прэс-служба СБУ
Генерал Васіль Малюк / прэс-служба СБУ

7 лютага Вярхоўная Рада прызначыла генерала Васіля Малюка кіраўніком Службы бяспекі Украіны, перадае hromadske.ua.

Прызначыць Малюка на гэтую пасаду прапанаваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Профільны камітэт Рады рэкамендаваў падтрымаць такое прызначэнне на пасаду.

Васіль Малюк у 2005 годзе атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю ў Нацыянальнай акадэміі СБУ па спецыяльнасці "правазнаўства". Служыў у рэгіянальных упраўленнях СБУ на розных пасадах — ад оперупаўнаважанага да намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.

У студзені 2020-га працаваў у цэнтральным апараце СБУ, а ўжо ў сакавіку таго ж года Зяленскі прызначыў яго намеснікам кіраўніка СБУ і начальнікам упраўлення па барацьбе з карупцыяй. Гэтую пасаду Малюк займаў да ліпеня 2021 года.

У лютым 2022-га яго менш чым на два тыдні прызначалі намеснікам міністра ўнутраных спраў. А ў сакавіку прызначылі першым намеснікам старшыні СБУ.

Паведамляецца, што Малюк удзельнічаў у баявых дзеяннях. У сакавіку 2022-га Зяленскі даў яму воінскае званне брыгаднага генерала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі