Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыю па справе музыкаў гурта Tor Band

Музыкі Tor Band на судзе

Музыкі Tor Band на судзе / gp.by

Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю і пакінуў без зменаў прысуд музыкамрагачоўскага гурта Tor Band. Пра гэта паведамляе тэлерадыёкампанія "Гомель".

Музыкаў Tor Band, якія здабылі вялікую папулярнасць на хвалі народных пратэстаў 2020 года, судзілі закрытым судом. Перад тым іх песні былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

У кастрычніку 2023-га Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай. Усім прызначылі ўзмоцнены рэжым. Акрамя таго, кожнага з іх аштрафавалі на 100 базавых велічыняў (па 3700 рублёў). 

За кратамі музыкі знаходзяцца з кастрычніка 2022-га. Спярша ім некалькі разоў прызначалі адміністрацыйныя арышты, а потым пачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі