Вяртаюць збор за перасячэнне мяжы Беларусі з краінамі ЕС
![На мяжы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-10/photo_2024-10-26_23-40-07.jpg.webp?itok=F9E51Yly)
На мяжы / Telegram
Віцебская і Брэсцкая вобласці вяртаюць збор за перасячэнне мяжы з краінамі Еўрасаюза. У адрозненне ад мінулага года, цяпер рашэнні аблвыканкамаў бестэрміновыя, гэта значыць будуць дзейнічаць да адмены.
Збор для аўтамабіляў вяртаецца з 1 лютага 2025 года. Як і ў мінулым годзе, ён складзе адну базавую велічыню, то бок 42 рублі.
Калі падлічыць, да вечара 11 студзеня толькі на выезд у Польшчу ў пункце "Брэст" чакаюць 2150 аўтамабіляў. То бок толькі з іх збор склаў бы 90,3 тысячы рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.