Выбары прэзідэнта Беларусі будуць каштаваць 18 мільёнаў долараў

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі / БелТА
Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі / БелТА

Стала вядома, у колькі могуць абысціся беларускім падаткаплацельшчыкам прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць налета. У праекце закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год", які 1 лістапада апублікавала дэпутат Ганна Канапацкая, пазначана: на правядзенне выбараў і рэферэндумаў дзяржава плануе выдаткаваць больш за 36 мільёнаў 836 тысяч рублёў, што складае без малога 18 мільёнаў долараў (па курсе Нацбанка на 1 лістапада).

На правядзенне парламенцкіх выбараў сёлета было выдзелена 22,2 мільёна рублёў (больш за 11 мільёнаў долараў). Як раней паведамляла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, большая частка грошай — 17 мільёнаў рублёў — павінна была пайсці на заработную плату членаў выбарчых камісій.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі