Выбухоўку пад машыну Шарамета, магчыма, падклала жанчына (відэа)

Выбухоўку пад машыну Шарамета, магчыма, падклала жанчына (відэа)

У сетцы з'явілася відэа меркаванай закладкі бомбы пад аўтамабіль, у выніку выбуху якога загінуў журналіст Павел Шарамет. Ролік размясціў на сваім сайце "Обозреватель" без ўказання крыніцы. Выбуховае прыстасаванне нібыта заклала жанчына, у пары з якой працаваў мужчына. 

Камеры назірання зафіксавалі, што ў 0:22 невядомы мужчына падыходзіць да прыпаркаванага аўтамабілю, на якім раніцай падарваўся Шарамет. Мужчына сядае ля кіроўчай дзверы і падрыхтоўвае ўсё для прымацавання выбуховага прыстасавання — выцярае дно Subaru.

Гэты ж мужчына і жанчына з 2:33 хвіліны ідуць у кірунку дома, дзе жыў Шарамет — з вуліцы Яраславаў Вал долу на Івана Франка (па цотным баку) — на адлегласці каля 15 метраў адзін ад аднаго. У руках жанчыны прыкметна цяжкая торба. Следства мяркуе, што менавіта ў ёй знаходзілася выбухоўка.

У 2:38 бачна, што мужчына і жанчына сустракаюцца, перакідваюцца некалькімі словамі і разыходзяцца па розных баках дарогі. Мужчына пачынае імітаваць хаду чалавека нападпітку.

У 2:39 мужчына ідзе долу, а жанчына ў гэты час спыняецца ля аўтамабіля Subaru, дастае з торбы выбуховае прыстасаванне і закладвае яго пад дно (у раёне кіроўчага сядзення), пасля чаго сыходзіць. Працэс закладкі заняў не больш за хвіліну. Па версіі следства, мужчына, знаходзячыся праз дарогу, "страхаваў" жанчыну-кілера.

Крыніца паведаміла супрацоўнікам выдання “Обозреватель”, што месца ў глыбіні двара, дзе звычайна паркаваўся Subaru, апынулася занятае мікрааўтобусам з іншагароднімі нумарамі. Як толькі аўтамабіль Прытулы паставілі на вольнае месца, бус з’ехаў. Ці было гэта выпадковасцю — пакуль невядома. Аднак правяраецца версія, што гэта было зроблена наўмысна, для палягчэння “працы” кілераў.

20 ліпеня у 7:45 раніцы ў цэнтры Кіева быў падарваны аўтамабіль рэдактара-заснавальніка “Украінскі праўды” Алены Прытулы, у якім знаходзіўся журналіст Павел Шарамет. Ён памёр у карэце хуткай дапамогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі