Вынікі лёсавання 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі
У панядзелак, 10 ліпеня, у Мінску ў Доме футбола прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. Цяперашні ўладальнік Кубка брэсцкае “Дынама” сустрэнецца з “Гомелем”. Іншыя пары выглядаюць наступным чынам:
“Нёман” (Гродна) — “Мінск”,
“Шахцёр” (Салігорск) — “Орша”,
БАТЭ — “Тарпеда-БелАЗ”,
“Віцебск” — “Слуцк”,
“Дынама” (Мінск) — “Дняпро” (Магілёў),
“Іслач” — “Гарадзея”,
“Нафтан” (Наваполацк) — “Крумкачы” (Мінск).
Матчы пройдуць 22-23 ліпеня. Пераможца будзе вызначаны па выніках аднаго паядынка. Каманды, пазначаныя першымі, будуць гаспадарамі поля, інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.