Вынікі лёсавання 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе
29 ліпеня ў Мінску ў Доме футбола прайшло лёсаванне 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе. У гэты раўнд прабіліся толькі дзве каманды з першай лігі — гомельскі "Лакаматыў" і наваполацкі "Нафтан".
У 1/8 фіналу сустрэнуцца:
"Нафтан" — "Тарпеда-БелАЗ",
"Лакаматыў" — "Шахцёр",
БАТЭ — "Тарпеда" (Мінск),
"Энергетык-БДУ" — "Іслач",
"Дынама" (Мінск) — "Гомель",
"Славія" — "Віцебск",
"Дынама" (Брэст) — "Мінск",
"Дняпро" — "Слуцк".
Паядынкі прызначаныя на 3 і 4 жніўня. Пераможца будзе вызначаны па выніках аднаго матча.
Вынік матчаў 1/16 фінала #КубакБеларусі#ЛюбіСвойФутбол pic.twitter.com/plTAXdrU21
— АБФФ (@BelFootFeder) July 29, 2019