Высокі суд Лондана забараніў “Брэкзіт” без дазволу парламента

Высокі суд Лондана забараніў “Брэкзіт” без дазволу парламента

Высокі суд Лондана 3 лістапада пастанавіў, што ўрад Вялікабрытаніі не мае права пачынаць працэдуру выхаду краіны з Еўрасаюза без дазволу парламента. Большасць брытанскіх дэпутатаў выступае супраць “Брэкзіта”, але ўрад будзе дамагацца адмены судовага рашэння, хоць прэм’ер-міністр Тэрэза Мэй з’яўляецца праціўніцай выхаду з ЕС.

Згодна з брытанскім заканадаўствам, парламент мае права прымаць і адмяняць законы, а ўрад такога права не мае. Што да міжнародных пагадненняў і іншых падобных дакументаў, то ўрад можа іх падпісваць без згоды парламента, бо яны не закранаюць унутраныя справы Злучанага Каралеўства.

Выхад з Еўрасаюза якраз закранае гэтыя інтарэсы, бо на тэрыторыі Вялікабрытаніі дзейнічаюць агульныя для ЕС законы. Таму ўрад не можа прыняць такое рашэнне без абмеркавання ў парламенце і грунтуючыся толькі на выніках рэферэндуму.

Тым не менш урад упэўнены, што зможа абскардзіць такое рашэнне суду і распачаць працэдуру “Брэкзіту” ўжо ў канцы сакавіка, пішуць замежныя СМІ.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі