Выява эмблемы, з якой расійскія спартсмены змогуць выступіць на Алімпіядзе-2018
Міжнародны алімпійскі камітэт апублікаваў рэкамендацыі расійскім спартсменам, якія вырашылі ўдзельнічаць у Алімпіядзе-2018 у Пхенчхане. Як вядома, з-за скандалу з допінгам Расія была адхілена ад Алімпійскіх гульняў. "Чыстым" спартсменам было дазволена ўдзельнічаць у іх пад нейтральным сцягам. На іх адзенні мусіць быць эмблема з англамоўным надпісам: "Алімпійскі спартсмен з Расіі". Іншыя надпісы недапушчальныя.
Фота: olympic.org