Выйшаў фінальны трэйлер фільма "Індыяна Джонс і рэліквія лёсу"
Харысан Форд працягвае здзіўляць / lucasfilm.com
Кінакампанія Lucasfilm выпусціла фінальны трэйлер прыгодніцкага фільма "Індыяна Джонс і рэліквія лёсу". Гэта пятая частка легендарнай франшызы з Харысанам Фордам. Падзеі ў ёй адбываюцца у 1969 годзе ў разгар касмічнай гонкі паміж ЗША і СССР. Праціўнікамі Індыяна Джонса сталі навукоўцы-былыя нацысты, якія былі прыцягнутыя амерыканцамі да касмічнай праграмы.
У трэйлеры можна ўбачыць, як Форд скача на кані ў метро.
Прэм'ера фільма "Індыяна Джонс і рэліквія лёсу" адбудзецца на 76-м Канскім кінафестывалі ў траўні 2023 года. У пракаце ён будзе з канца чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.