Вызвалены ад пасады начальнік Генштаба Узброеных сіл Беларусі

Віктар Гулевіч

Віктар Гулевіч / БЕЛТА

Начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі, першага намесніка міністра абароны генерал-маёра Віктара Гулевіча вызвалілі ад пасады і звольнілі з вайсковай службы ў запас "па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення". Ён займаў яе крыху больш за тры гады.

14 траўня Гулевічу споўніцца 55 гадоў. Ён — ураджэнец Случчыны. Першую вайсковую адукацыю атрымаў у Расіі.

Віктар Гулевіч — фігурант заходніх санкцыйных спісаў з-за дачынення да агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі