Вызваленыя дзве закладніцы, якіх утрымлівалі тэрарысты ХАМАС
Закладнікаў утрымліваюць у сектары Газа
Вызваленыя дзве закладніцы, якіх у сектары Газа ўтрымлівалі тэрарысты ХАМАС. Гэта амерыканкі — маці і дачка, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Закладніцы будуць перададзеныя Чырвонаму Крыжу. Іх прывязуць на тэрыторыю Егіпта. Мяркуецца, што ў перамовах па вызваленні ў якасці пасярэдніка ўдзельнічаў Катар. ХАМАС патлумачыў сваё рашэнне "гуманітарнымі прычынамі".
Ізраільскія ўлады назвалі іх імён. Гэта Йехудзіт Раанан і яе дачка Наталі (на здымку ніжэй). Яны былі захопленыя 7 кастрычніка ў кібуцы Нахаль Оз.
Агулам ХАМАС утрымлівае каля 200 закладнікаў — ізраільцян і грамадзян іншых краін, захопленых падчас нападу 7 кастрычніка. Верагодна яны знаходзяцца ў падземных тунэлях і сховішчах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.