Як Астравецкая АЭС паўплывае на лес, раку, паветра?
"У Віліі і прытоках знаходзяцца рэдкія віды рыб: атлантычны ласось і кунжа. Ні ў воднай іншай рацэ краіны няма такой разнастайнасці ахоўных відаў: 8 з 11... Павялічыцца аэрагеннае забруджванне раслін свінцом, сярністымі злучэннямі, вокісламі азоту і г.д.". Еўрарадыё пачытала закрытую папярэднюю справаздачу па ўздзеянні атамнай станцыі на лясы і рэкі вакол будучай будоўлі АЭС У пятніцу 21 жніўня ў дырэкцыі будаўніцтва АЭС абмяркоўвалі "Справаздачу па ўздзеянні атамнай станцыі на навакольнае асяроддзе Астравецкага раёна". Гэтым даследаваннем займаліся УП "БелНІПІ Энергапрам" (падпарадкоўваецца Мінпрыродных рэсурсаў) сумесна з Акадэміяй навук Беларусі. Толькі пасля ўнутранага абмеркавання дакумент абяцаюць адкрыць для ўсіх. Еўрарадыё са сваіх крыніц даведалася пра найбольш неадназначныя пункты гэтай справаздачы. Цікава, ці застанецца гэта ў канчатковым варыянце.
Зараз у зоне будучай АЭС пражывае 35 тысячаў чалавек.
Справаздача па ўздзеянні АЭС: "На адлегласці 1,5 км ад будаўнічай пляцоўкі населеныя пункты адсутнічаюць, на адлегласці 3 км пражывае 195 чалавек, на адлегласці 5 км — 765 чалавек. Шчыльнасць насельніцтва 15 чалавек на кв.км, без уліку насельніцтва Літвы".
Эколагаў непакоіць, што "з-за павелічэння насельніцтва ў 30-кіламетровай зоне АЭС ўзрасце інтэнсіўнасць рэкрэацыйных нагрузак". То бок, будаўнікі ды працаўнікі АЭС будуць адпачываць у навакольных лясах. Таму ў справаздачы пазначана: "магчымая дэгрэсія лясной расліннасці, падвышэнне пажарнай небяспекі ў лясах, павелічэнне браканьерства".
Каб пабудаваць АЭС, прыйдзецца высякаць лес — 15,5 тысяч кубаметраў дрэў.
Справаздача па ўздзеянні АЭС: "Уплыў на вонкавае аблічча ландшафтаў і структуру расліннага покрыва акажа, паводле няпоўных дадзеных, запланаваны праектам вынятак земляў ляснога фонду плошчай 88 гектараў пад будоўлю АЭС і высечка лясных участкаў з агульным запасам драўніны каля 15,5 тысяч кубаметраў".
Акрамя гэтага эколагі прагназуюць скарачэнне хвойных больш чым на 10%.
Справаздача па ўздзеянні АЭС: "Досыць вялікае паніжэнне ўдзельнай вагі іглічных насаджэнняў (хвоя, елка) на 10,8%. Павялічыцца аэрагеннае забруджванне расліннасці свінцом, сярністымі злучэннямі, вокісламі азоту, цвёрдымі аэразолямі, у тым ліку сажай. Могуць з'явіцца неарганізаваныя звалкі бытавога, будаўнічага смецця і сельска-гаспадарчых адкідаў вакол пляцоўкі будаўніцтва".
У рэках ля будучай Астравецкай АЭС жывуць 8 з 11 ахоўваных у Беларусі відаў рыб.
Справаздача па ўздзеянні АЭС: "Толькі ў Віліі і прытоках знаходзяцца рэдкія і прахадныя віды рыб: атлантычны ласось і кунжа. Ні ў воднай іншай рацэ краіны такой разнастайнасці ахоўных відаў няма. Знаходзяцца яны і ў рацэ Газоўка (прыток Віліі), у басейне якой размяшчаецца пляцоўка".
Дарэчы, у зоне АЭС знаходзіцца заказнік "Сарачанскія азёры". Цяпер ужо былы дырэктар Ігар Пастухоў напісаў заяву аб звальненні месяц таму. "Фактычна заказнік стане гарадскім паркам," — гаворыць ён у размове з Еўрарадыё. Да свайго звальнення Ігар Пастухоў паспеў выказацца супраць АЭС у прэсе і накіраваць лісты ў Саўмін і Мінэнерга.
Ігар Пастухоў: "Стаўленне да АЭС было апошняй кропляй. Альбо станцыя, альбо заказнік. 30 тысяч насельніцтва на межах заказніка — гэтыя ўсе людзі будуць на прыродаахоўнай тэрыторыі, а дакладней на вадаёмах. Тэрыторыя гэткай колькасці не вытрымае. Потым прыедуць іх сваякі, сваякі сваякоў, сябры сяброў. Фактычна заказнік стане гарадскім паркам".
Еўрарадыё: Чым вы займаецеся сёння?
Ігар Пастухоў: "Зараз я фатаграфую прыроду ды жывёл. Займаюся экалагічным турызмам. Я — аўтар праграмы па выжыванні ў прыродных умовах".