Як байцы "Алмаза" штурмавалі кватэру ў цэнтры сталіцы (відэа)
У выніку спецаперацыі ў Мінску ліквідаваны наркапрытон, уладальнікам якога аказаўся 27-гадовы працаўнік ЖЭСа.
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, кватэру штурмавалі сумесна байцы "Алмаза" і супрацоўнікі падраздзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Там яны знайшлі лабараторыю для прыгатавання экстрактнага опію. Неаднаразова мужчына вырабляў наркатычнае рэчыва ў прысутнасці 7-гадовай дачкі сваёй сужыцелькі (апошнюю ён прывучыў да опію).
Падчас штурму кватэры выраблялася чарговая доза. Мінчуку пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Па гарачых слядах быў затрыманы і індывідуальны прадпрымальнік, які пастаўляў кліентам насенне маку і растваральнік.