Як беларус працуе ў аддзеле інавацый у Канзас Сіці, і што ён сказаў Кісінджару

Як беларус працуе ў аддзеле інавацый у Канзас Сіці, і што ён сказаў Кісінджару

Паўгода таму мінчук Яраслаў Бекіш кінуў усё і пераехаў у Канзас-Сіці. Там ён знайшоў незвычайную (для беларускіх рэаліяў) працу — памочнікам кіраўніка аддзела інавацый у мэрыі горада.

Уявіце сабе: Канзас-Сіці па памеры не нашмат большы за Гомель, але там ёсць аддзел інавацый! Яраслаў пагадзіўся распавесці Еўрарадыё пра тое, як працуе сістэма кіравання сучасным горадам, і што з амерыканскага досведу можа спатрэбіцца з Беларусі.

Калі больш дакладна, Бекіш займаецца аналітыкай па тэме, як гораду выканаць абавязальніцтвы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў пры дапамозе інавацыйных тэхнічных, адміністрацыйных і фінансавых рашэнняў. У Беларусі ёсць аналагічныя абавязальніцтвы — абмяркуем і іх.

Працуючы ў мэрыі Канзас-Сіці, Яраслаў Бекіш сустракаецца з цікавымі людзьмі. Адным з іх быў колішні дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджар — які праславіўся як выдатны дыпламат у часы Халоднай вайны. Хіба мы можам не запытацца, пра што за вячэрай паразмаўлялі Бекіш і Кісінджар?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі