Як беларуская моладзь у 80-я гады XX стагоддзя ратавала Прыпяць ад абвалавання

Экологический протест в БССР на реке Припять

Як беларусы абаранялі Прыпяць і чаму гэтая барацьба актуальная сёння / t.me/belarusium

Беларускае Палессе зноў пад пагрозай. Улады распрацавалі праграму, якая прадугледжвае меліярацыю балот і распрацоўку карысных выкапняў. Гэтыя планы пагражаюць экасістэме, якую называюць "лёгкімі Еўропы".

Але пагроза для ракі Прыпяць — не навіна. У канцы 80-х гадоў XX стагоддзя улады СССР планавалі абвалаванне ракі [будаўніцтва ахоўных валаў, каб змагацца супраць павадкі — Еўрарадыё], што магло прывесці да экалагічнага крызісу. Аднак на абарону Прыпяці тады сталі беларусы.

Як беларусы абаранялі Прыпяць у 80-х

У 1988 годзе нефармальныя моладзевыя аб’яднанні "Світанак", "Зніч", "Паходня", "Талака" (Мінск і Гомель), "Тутэйшыя" арганізавалі экалагічныя экспедыцыі ў Брэсцкую вобласць, у раёны Давыд-Гарадка і Турава.

Іх мэтай было прыцягнуць увагу да шкоды, якую можа прынесці абвалаванне Прыпяці.

Тэлеграм-канал Belarusium публікуе архіўныя фота, на якіх можна ўбачыць удзельнікаў гэтай экспедыцыі.

Сярод іх: Павел Кавалёў, Ганна Барвенава, Алесь Суша, Караліна Мацкевіч, Сяргей Дубавец, Генадзь Лойка, Алесь Капуцкі, Вадзім Александровіч і іншыя.

Экологические экспедиции на Припяти
Экологические экспедиции на Припяти
Экологические экспедиции на Припяти
Экологические экспедиции на Припяти
Экологические экспедиции на Припяти
Экологические экспедиции на Припяти
Экологические экспедиции на Припяти
Экологические экспедиции на Припяти
Экологические экспедиции на Припяти
Экологические экспедиции на Припяти

Чаму абвалаванне можа прывесці да экалагічнай катастрофы?

Пры абвалаванні можа парушыцца натуральны водны баланс, і рака перастане разлівацца натуральным чынам, што прывядзе да яе абмялення. Пачне гібнуць экасістэма поймы ракі. Можа пачацца эрозія берагоў, а з-за змены рэчышча разбураюцца прыродныя ландшафты.

У 2021 годзе ўлады Беларусі ў "Плане кіравання басейнам ракі Прыпяць" прызнавалі, што экасістэма рэгіёна ўжо значна пацярпела ад абвалавання дамбамі.

Прайшло 35 гадоў, але пагроза для ракі нікуды не знікла. Гісторыя паўтараецца, але ці знойдуцца сёння ў Беларусі тыя, хто зможа абараніць прыроду?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі