Як дэвальвуецца беларускі і расійскі рубель? (інфаграфіка)
Еўрарадыё параўноўвае, у якой краіне хутчэй даражэюць долар і еўра.
Апошні месяц курс расійскага рубля зніжаецца да долара і еўра. З-за гэтага зніжаецца і курс беларускага рубля. За апошні тыдзень еўра і долар набралі па тысячы беларускіх рублёў. І што дзень абнаўлялі свае гістарычныя максімумы. Раніцай 24 жніўня банкі ужо прадаюць долар па 17 600, еўра па 20 300.
Аказалася, што расійскі рубель адносна долара зніжаецца хутчэй. Калі ўзяць 1 жніўня, як кропку адліку, то расійскі рубель знізіўся адносна долара на 12,9%, а беларускі на 9,72%.
Дэвальвацыя рубля адносна долара ў Расіі і Беларусі
Па звестках Нацбанка Беларусі і Цэнтрабанка Расіі