Як Лукашэнка робіць выгляд, што яго эканоміка працуе: стрым з Кныровічам

Іван Тэртэль і Аляксандр Кныровіч
Іван Тэртэль і Аляксандр Кныровіч

Лукашэнка працягвае рабіць выгляд, што яго эканоміка працуе. А чыноўнікі з разумным відам паддакваюць яму і ківаюць галавамі. Вось, напрыклад, сёння адбылася нарада пра падвышэнне заробкаў бюджэтнікам.

На яго думку, у гэтым ёсць логіка. Заробкі бюджэтнікаў прывязаныя да "рэальнага сектара" эканомікі. І вось, быццам бы ёсць магчымасць іх узняць. Але ці ведаеце вы, што напраўду адбываецца ў "рэальным сектары"?

Абмяркуем гэта ў стрыме з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам. Таксама закранем тэму новых падаткаў, дзіўныя скачкі курсаў на валютным рынку. І свежую навіну пра тое, што Каліноўцаў перакінуць на мяжу Украіны і Беларусі — у выпадку, калі Лукашэнка і Пуцін ізноў вырашаць атакаваць украінцаў з поўначы.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі