Як Мінск гудзеў на Дзень Волі

Як Мінск гудзеў на Дзень Волі

Мінск гудзеў на Дзень Волі. Увечары 25 сакавіка аўтамабілісты дружна пачалі сігналіць падчас руху ў розных месцах сталіцы, у тым ліку і на праспекце Незалежнасці. Нягледзячы на тое, што ДАІ папярэджвала пра штрафы і пазбаўленне права кіравання. Яшчэ да вечаровай акцыі стала вядома пра затрыманне двух кіроўцаў "за неабгрунтаваную падачу [падчас руху] гукавога сігнала".

Цэнтр Мінска быў перакрыты машынамі ДАІ: праспект Незалежнасці — ад цырка да плошчы Перамогі, ад Акадэміі навук у бок цэнтру, праспект Пераможцаў — ад стэлы "Мінск — Горад-герой" да вуліцы Леніна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі