Як перакладалі “Правілы дарожнага руху” на беларускую мову (відэа)

Да 2011 года ў Беларусі не існавала “Правілаў дарожнага руху” на беларускай мове. Алена Анісім з “Таварыства беларускай мовы” і сямейная пара Юрась і Святлана Гецэвічы вырашылі выправіць сітуацыю. Пачалі яны перакладаць паасобку, але выніковую версію выдалі разам. Супольная версія выйшла ў сакавіку 2012 года (Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь. – Мінск: Уладзімір Сіўчыкаў, 2012).

Электронная версія перакладу разам з канспектам даступная тут. Яшчэ адна версія перакладу, дапоўненая з улікам зменаў у ПДР, размешчаная на сайце pdd.by.

Апроч гэтых двух перакладаў існуе “неафіцыйная версія”, падрыхтаваная Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі ў 2011 годзе.

Такім чынам, за апошнія тры гады з’явіліся як мінімум тры версіі перакладу ПДР на беларускую мову, даступных для агульнага карыстання. Аднак ніводная з іх дагэтуль не зацверджаная афіцыйна.

“Медыяшкола” выказвае падзяку Юрасю і Святлане Гецэвічам за інфармацыйную дапамогу.

Відэа створана ў межах праекта “Падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў у Беларусі праз відэа” Мінскай міжнароднай медыяшколы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі