Як праявяць сябе сілавікі пасля Лукашэнкі? Меркаванне аналітыка

Як праявяць сябе сілавікі пасля Лукашэнкі? Меркаванне аналітыка

Нават калі тэрміны транзіту ўлады ў Беларусі невядомыя, задумвацца пра тое, што будзе далей, варта. Адно з пытанняў — паводзіны сілавікоў пасля Лукашэнкі.

Давайце згадаем, што дэсталінізацыю пачалі паплечнікі Сталіна, у якіх саміх рукі былі ў крыві па самыя плечы. Але тут ёсць адзін чыннік, які мяне непакоіць: тое, што ў рамках гэтай сістэмы, прынамсі кіраўніцтва сілавога блока, не атрымлівае для сябе ніякіх гарантый. І ў выпадку а-ля дэсталінізацыі ў нас незразумела, як сябе павядуць умоўныя палкоўнікі і генералы, — выказаў думку кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Паротнікаў нагадвае: калі ў Іспаніі пачаўся дэмантаж рэжыму Франка, там была спроба вайсковай змовы. Але, відавочна, розніца паміж афіцэрамі дзвюх краін вялікая.

— Відавочна, што асабістыя гарантыі сілавікоў — гэта захаванне існуючага рэжыму. І адпаведна, калі пачынаецца дэмантаж гэтай сістэмы, узнікае пытанне: а што будзе з імі? Калі яны ўжо будуць на пенсіі, па-за сілавой структурай — гэта адна гісторыя. Калі яны захоўваюць свае кіруючыя пазіцыі — гэта іншая.

Эфір з Паротнікавым

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі