Як "Рэал" разграміў "Баварыю" (відэа)

"Рэал", які ў першым паядынку перамог з лікам 1:0, у другой сустрэчы зняў усе пытанні яшчэ ў 1-м тайме. Рамас двойчы вызначыўся на 16-й і 20-й хвілінах, а на 34-й гол забіў Раналду. "Баварыя" была зломленая і не змагла нават забіць гол прэстыжу, а Раналду на 90-й хвіліне паставіў пераможную кропку — 4:0. "Рэал" стаў першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў, выбіўшы з розыгрышу леташняга пераможцу.



Адзначым, што Крышціяну Раналду стаў аўтарам рэкорду — на яго рахунку ў гэтым розыгрышы Лігі чэмпіёнаў ужо 16 забітых мячоў і гэты вынік ён можа яшчэ палепшыць у фінале (ранейшы рэкорд — 14).



У сераду пройдзе другі паўфінальны матч, сустрэнуцца лонданскі "Чэлсі" і мадрыдскі "Атлетыка" (пачатак у 21.45). У першым паядынку была нулявая нічыя.



Фота — marca.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі