Як у Мінску адзначаюць 7 лістапада

Як у Мінску адзначаюць 7 лістапада

7 лістапада члены Камуністычнай партыі і члены БРСМ сабраліся каля помніка Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску ўжо а 9-й гадзіне, каб ускласці да яго кветкі. Для многіх журналістаў такі ранні пачатак мерапрыемства стаў нечаканасцю і яны не паспелі яго зафіксаваць: каля помніка ляжалі кветкі, а людзей ужо не было. Як інфармуе sb.by, на ўскладанне кветак сабраліся сотні людзей. Праўда, сведкі кажуць, што акцыя вельмі хутка скончылася і плошча апусцела.

У наступныя гадзіны да помніка Леніну падыходзілі з кветкамі асобныя людзі — мужчыны і жанчыны пенсійнага ўзросту.

Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, у якой на дзяржаўным узроўні працягвае адзначацца "Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі