Як візіт Ціханоўскай на Мальту дапаможа ў супрацьстаянні з рэжымам — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі

2-3 траўня Святлана Ціханоўская наведвала з афіцыйным візітам Мальту, дзе правяла сустрэчы з прэзідэнткай краіны Мірыям Спітэры Дэбона (Myriam Spiteri Debono), спікерам парламента Англам Фаруджа (Anglu Farrugia), а таксама міністрам замежных справаў Мальты Енам Боргам (Ian Borg). Абмяркоўвалі “супрацу дэмакратычных сілаў Беларусі і Еўрасаюза, супольныя крокі ў АБСЕ, Радзе Еўропы, Радзе бяспекі ААН, магчымыя крокі па вызваленні палітвязняў і падтрымку рэпрэсаваных, санкцыі, супрацу на дыпламатычным узроўні”. Але гэта не ўсё з афіцыйнай часткі візіту: Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай быў падпісаны “Ліст пра  намер супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім парламентам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі”.

Чым адметны візіт Ціханоўскай на Мальту і якіх практычных вынікаў ад яго чакаць? Што насамрэч з сябе ўяўляе дакумент, падпісаны са старшынёй Еўрапарламента? Якія навіны ў справе з пашпартам Новай Беларусі і калі мы яго нарэшце пабачым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі