Як выглядае пашкоджаная карціна "Іван Жахлівы забівае свайго сына"
На брыфінгу ў Маскве прадэманстравалі, як выглядае пашкоджаная карціна Іллі Рэпіна "Іван Жахлівы забівае свайго сына". Яна была пашкоджана вандалам 25 траўня. Мужчына перад закрыццём Траццякоўскай галерэі нанёс некалькі ўдараў металічным слупком агароджы, разбіў шкло і пашкодзіў холст, які быў парваны ў трох месцах. 37-гадовы Ігар Падпорын пасля прызнаўся, што быў п'яны і з-за гэтага здзейсніў злачынства. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.
На першы этап рэстаўрацыі карціны спатрэбіцца ад 80 да 160 тысяч долараў.
Фота: mskagency.ru
Так выглядала карціна да нападу.