Якаўлеўскі: Пакуль Расія стрымана рэагуе на падзеі ў Ерэване. Але гэта пакуль

Якаўлеўскі: Пакуль Расія стрымана рэагуе на падзеі ў Ерэване. Але гэта пакуль

На 8 траўня ў Арменіі прызначаныя новыя выбары прэм’ер-міністра. Пратэстоўцы на вуліцах узялі невялікі тайм-аўт, а іх лідар Нікол Пашынян абяцае стварыць урад без алігархаў і не дапусціць вендэтты ў дачыненні да прадстаўнікоў дзеючай улады (палітык ужо называе яе “папярэдняй”). Але гэта ўсё – калі парламент усё ж абярэ яго прэм’ерам. А калі не – краіну чакае чарговая хваля вулічных беспарадкаў.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі падзяліўся з Еўрарадыё прагнозам развіцця сітуацыі ў Арменіі.

Еўрарадыё: Аляксандр Лукашэнка падчас паслання да народа і парламента згадаў Арменію восем разоў. Няўжо яго так напужалі падзеі, якія зараз адбываюцца ў Арменіі?

Раман Якаўлеўскі: Падзеі ў Арменіі сталі нечаканасцю як да Крамля, так і для Лукашэнкі.

Еўрарадыё: Ці ёсць прычыны, па якіх у Беларусі такі сцэнар немагчымы?

Якаўлеўскі: Пакуль Расія стрымана рэагуе на падзеі ў Ерэване. Але гэта пакуль

Раман Якаўлеўскі: Прычына простая – беларусы не армяне. У Арменіі ўсё адбываецца ў межах дзейснай Канстытуцыі і законаў. Само адхіленне прэм’ер-міністра Арменіі Сержа Саргсяна, няхай і пад ціскам народа, адбылося ў межах Канстытуцыі, гэта прызнаў Вярхоўны суд, што кажа пра легітымнасць працэсу.

Еўрарадыё: А нам гэта кажа пра тое, што ў Арменіі, нягледзячы на карумпаванасць эліт, усё ж існуе падзел уладаў? Але ж Саргсян перапісаў пад сябе Канстытуцыю!

Раман Якаўлеўскі: Не зусім так. Першапачаткова Серж Саргсян казаў, што пасля змены Канстытуцыі ён не пойдзе на пасаду прэм’ера. Гэта і абурыла людзей, яны адчулі, што іх падманулі.

Еўрарадыё: Ці не лічыце вы, што рэакцыя Расіі на падзеі ў Арменіі вельмі стрыманай?

Раман Якаўлеўскі: Адразу пасля адстаўкі Саргсяна была тэлефонная размова Пуціна з выконваючым абавязкамі прэм’ера Карэнам Карапяцянам. А Пуцін проста так не тэлефануе. Тое, што рэакцыя стрыманая, гэта так толькі звонку выглядае. Таксама, стала вядома, што шэф расійскай знешняй разведкі прыязджаў у Баку. Гэта кажа пра тое, што Расія трымае сітуацыю на кантролі. Хаця безумоўна, пакуль рэакцыя расійскіх тэлеканалаў на падзеі ў Ерэване стрыманая ў параўнанні з украінскім Майданам. Але падкрэслю, што гэта пакуль.

Якаўлеўскі: Пакуль Расія стрымана рэагуе на падзеі ў Ерэване. Але гэта пакуль
Серж Саргсян. Фота: 24.kz

Еўрарадыё: Давайце пагаворым пра Нікола Пашыняна. Ён таленавіты і прадуманы вулічны баец ці проста вынік працы нечых паліттэхнолагаў?

Раман Якаўлеўскі: Я прытрымліваюся той думкі, што ўсе намагаюцца захаваць нейтралітэт, гаворка ідзе пра Вашынгтон, Брусель і Маскву. Ці атрымаецца ў Нікола Пашыняна даціснуць сітуацыю, пакажуць бліжэйшыя падзеі ў парламенце.

Еўрарадыё: Ці вылучаць рэспубліканцы свайго кандыдата на выбарах пасля таго, як Пашынян не змог набраць неабходную колькасць галасоў, каб стаць прэм’ерам-міністрам?

Раман Якаўлеўскі: Не думаю, што Рэспубліканская партыя пойдзе на гэты крок. Тым больш, што правячая кааліцыі пачала распадацца. З яе ўжо сышоў сябра Аляксандра Лукашэнкі алігарх Гагік Царукян, які ачольвае партыю “Квітнеючая Арменія”.

Якаўлеўскі: Пакуль Расія стрымана рэагуе на падзеі ў Ерэване. Але гэта пакуль
Нікол Пашынян. Фота: ТАСС

Еўрарадыё: Беларусам не хапае такога лідара, як Нікол Пашынян, каб не баяцца выходзіць на вуліцы? Ці ў нашай палітычнай рэчаіснасці нават такі харызматычны чалавек не змог бы змяніць выбудаваную сістэму?

Раман Якаўлеўскі: Я б не стаў абсалютызаваць ролю лідара. Армяне паказалі, што народ – не быдла. Яму не патрэбны нейкі павадыр. Так, Пашынян і яго каманда згуртавалі вакол сябе людзей. Але да апошніх падзеяў у Арменіі мы нават не ведалі яго прозвішча. Таму казаць, што менавіта ён усё зрабіў і арганізаваў, няправільна.

Што да беларусаў, дык нам таксама не асабліва патрэбны такі правадыр. Тут хутчэй гаворка ідзе пра здароўе нацыі. Вось армяне здолелі падняцца пасля таго, як адчулі несправядлівасць, а мы не. Жыхары Арменіі больш адкрытыя да заходняга свету. Штат амерыканскай амбасады ў Ерэване перавышае 1000 чалавек, у той час як у Беларусі ў дыпмісіі ЗША ўсяго 6 супрацоўнікаў.

Еўрарадыё: У парламенце Нікол Пашынян казаў, што ён выступае за АДКБ і Еўразійскі эканамічны саюз. Пры гэтым палітык падкрэсліў, што для яго з’яўляцца важным і еўрапейскі вектар. Наколькі армяне пайшлі далей за беларусаў у заходнім кірунку?

Раман Якаўлеўскі: Яшчэ ў 2014-м Пашынян у парламенце прагаласаваў супраць уступлення Арменіі ў ЕАЭС, аднак тады яго партыя была ў меншасці. Цяпер палітык кажа, што гэта ўжо рэчаіснасць. Хаця ўсе разумеюць, што Ерэван уступіў у Еўразійскі эканамічны саюз пад ціскам Масквы. Арменія не мяжуе з краінамі ЕАЭС і знаходжанне ў саюзе нясе для яе сур’ёзныя эканамічныя страты.

Што датачыцца еўрапейскасці, дык армяне імкнуцца прабіцца ў Еўропу, у беларусаў жа стаіць іншая задача. Нам трэба не прабіцца, а вярнуцца ў Еўропу. Але пакуль беларусы масава не гатовыя ісці на крокі, на якія пайшлі армяне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі