Якія магчымасці для моладзі адкрывае фэст “ЕС — Беларусь”?

Якія магчымасці для моладзі адкрывае фэст “ЕС — Беларусь”?

9 чэрвеня ў мінскім культурным хабе OK16 пройдзе фестываль “ЕС — Беларусь: магчымасці для моладзі”. Майстар-класы і прэзентацыі, інтэрактыўная праграма з квізамі, трэнінгавая праграма па жыццёвых навыках і занятасці, выставы – усё гэта будзе адбывацца адразу на трох пляцоўках. Госцем фестывалю стане Эльвіра Стынісэн — параалімпійская спартсменка, спецыяліст па пытаннях палітыкі Міністэрства аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння і спорту Нідэрландаў.

Якая асноўная мэта фестывалю “ЕС — Беларусь: магчымасці для моладзі”? Якія магчымасці адкрывае для беларускай моладзі ўдзел у еўрапейскіх праграмах? Ці не спрыяе ўдзел моладзі ў такіх праграмах працэсам “моладзевай эміграцыі”?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць выпускніца праграмы Erasmus Mundus Ганна Навіцкая і пасол еўрапейскай моладзі Лілія Сяменчык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі