Якую “службовую асобу” і чым абразіла актывістка “Руху 328”?

Якую “службовую асобу” і чым абразіла актывістка “Руху 328”?

Актывістку “Руху 328” Марыну Мацулевіч затрымалі 23 траўня. Як стала вядома пазней, прычынай затрымання стала не яе дзейнасць у межах матчынага руху, што аб’ядноўвае бацькоў дзяцей, асуджаных па “наркатычным” артыкуле 328, а... каментарыі ў сацыяльных сетках пад паведамленнем пра суіцыд інспектара ДАІ ў Магілёве. Марыну Мацулевіч вінавацяць у “абразе службовай асобы”.

Якую канкрэтна службовую асобу абразіла сваім каментарыем актывістка “Руху 328”? Ці была праведзена адпаведная лінгвістычная экспертыза яе каментарыя? Ці не лічыць Марына Мацулевіч затрыманне па абвінавачанні ў абразе помстай за сваю актыўнасць у матчыным руху?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае актывістка “Руху 328” Марына Мацулевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі