Янукевіч: Сабраць 127 тысяч долараў на выбары будзе вельмі складана

Нагадаем, што сёння старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына назвала суму выбарчага фонду, які можа стварыць кандыдат у прэзідэнты Беларусі. Па яе словах, гэта будзе крыху больш за 127 тысяч долараў.



Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які заяўляў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, лічыць суму дастатковай.



Янукевіч: "Гэта цалкам дастатковая сума для таго, каб вырабіць агітацыйныя матэрыялы ў неабходнай колькасці для выбарчай кампаніі. Натуральна, калі некаторыя кандыдаты ў мінулым не маглі знайсці людзей, якія добраахвотна ўдзельнічаць у іх кампаніі, то ім даводзілася шукаць на гэта сродкі. І, як можна меркаваць, гэта сродкі дастаткова вялікія".



Не сакрэт, што бізнэсоўцы не імкнуцца адкрыта падтрымоўваць апазіцыйных палітыкаў. Але Янукевіч не лічыць гэтую перашкоду непераадольнай.



Янукевіч: "Досвед Партыі БНФ апошніх гадоў сведчыць, што ёсць людзі, гатовыя невялікія сумы ахвяраваць. І калі гэтых людзей набіраецца дастаткова шмат, то і сума ў выніку атрымоўваецца не такая і малая. Тут не вядзецца пра шараговых грамадзянаў, а пра тых людзей, якія маюць добрыя заробкі, нейкі капітал і якія маглі б ахвяраваць больш сур'ёзныя сумы, чым 200, 500 або мільён беларускіх рублёў".



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі