“Яны Вольскага не ведаюць!”: што ўратуе культуру ў выгнанні — эфір з Будкіным

Сяргей Будкін / Еўрарадыё
Сяргей Будкін / Еўрарадыё

У Беларусі сёння навідавоку толькі адцэнзураваная і ідэалагічна правільная культура. Выхад на сцэну не тое што “здраднікам”, але нават тым, чыя лаяльнасць пад сумневам, закрыты. Безумоўна, культурнае жыццё працягваецца там, куды не трапляе святло сафітаў, але аматарам айчыннай культуры ад гэтага не лягчэй. У творцаў, якія вымушаныя былі пакінуць краіну, свабоды творчасці дастаткова. Але не заўсёды хапае магчымасцяў, каб творчасцю займацца…

Якімі праектамі сёння займаецца Рада культуры, што найперш у прыярытэце? Ці ёсць магчымасць падтрымліваць усе годныя праекты і дзе знайсці на іх фінансаванне? Як захаваць увагу беларусаў да свайго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі