Ярмошына: адсутнасць апазіцыянераў у парламенце — не галоўнае
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выказалася наконт таго, што новаабраная Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі будзе без апазіцыянераў. На яе погляд, адсутнасць альтэрнатыўных галасоў — не галоўнае.
"Самае галоўнае, каб парламент быў сумленным і працаваў сумленна, — цытуе словы Ярмошынай TUT.by. — Альтэрнатыўны голас — гэта не абавязкова якасны голас, голас самага вартага з тых, хто альтэрнатыўна мысліць".
Старшыня ЦВК заявіла, што выбарчае заканадаўства ў Беларусі да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года застанецца нязменным. Па словах Лідзіі Ярмошынай, на змены "няма часу". А якраз на іх настойваюць заходнія назіральнікі.
Як вядома, АБСЕ не прызнала выбары ў Беларусі адпаведнымі міжнародным стандартам, а знешнепалітычная служба ЕС заявіла, што наша краіна ўпусціла магчымасць правесці іх па міжнародных стандартах. Дзярждэп ЗША лічыць, што да выбараў у Беларусі "ёсць сурʼёзныя пытанні". У Вялікабрытаніі беларускімі выбарамі проста расчараваныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.