Ярмошына пра незадэклараваныя $900 тысяч Ціханоўскага: іх жа знайшлі сёлета!
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў стрыме Еўрарадыё патлумачыла, чаму 900 тысяч долараў, якія знайшлі на лецішчы Сяргея Ціханоўскага, не паўплывалі на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты яго жонкі Святланы Ціханоўскай. Па словах Ярмошынай, грошы былі знойдзены ў гэтым годзе, а дэкларацыі разглядаюцца за мінулы год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.