Ярмошына расказала, пры якіх умовах ЦВК зарэгіструе Віктара Бабарыку

Ярмошына расказала, пры якіх умовах ЦВК зарэгіструе Віктара Бабарыку

Віктар Бабарыка можа быць зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты нягледзячы на тое, што ён знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ па крымінальнай справе. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына

"Ён можа быць зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты. Пры гэтым у Цэнтрвыбаркам павінны паступіць падпісаныя ім дакументы на рэгістрацыю — заява, дэкларацыя аб даходах і маёмасці, анкета. Таксама павінна быць прадстаўлена завераная даверанасць на падачу дакументаў", — перадае ТАСС словы Ярмошынай.

Яна не выключае, што Бабарыка загадзя падрыхтаваў такую даверанасць. "Калі не, то яе можа заверыць начальнік следчага ізалятара", — дадала чыноўніца.

Прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня па "справе Белгазпрамбанка", які ён раней узначальваў. Старшыня Камітэта дзяржкантролю Іван Церцель заявіў, што Бабарыка затрыманы за спробы ўздзеяння на сведак і ўтойванне доказаў злачынства. Таксама ён паведаміў, што гаворка ідзе пра вывад на замежныя рахункі 430 мільёнаў долараў. 

Празідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 9 жніўня. 

Віктар Бабарыка, па звестках яго штаба, сабраў больш за 430 тысяч подпісаў за сваё вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. У ЦВК пададзена  275 тысяч подпісаў. Па гэтым паказчыку Бабарыка займае другое месца пасля Аляксандра Лукашэнкі і нашмат апярэджвае іншых прэтэндэнтаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі